Згарыць папера, попел застанецца, І спыніцца агонь, нібыта сэрца, І ў цемру мы правалімся з табой, Бы трэсьне лёд над чорнаю вадой, Што, нібы час, цячэ і не зьнікае. Гарыць папера, бы крывёй сьцякае Грахоўны верш, што на паперы быў, Што, як і мы, сьмяяўся і любіў І гэты дзень, і гэтыя хвіліны, Што з дымам адлятаюць ва ўспаміны, Нібыта ў рай, які нас не чакае, Нібыта ў сьвет, што сам сябе стварае, Як верш грахоўны, што цяпер гарыць, Ня знаючы, што застаецца жыць...
|
|