Гады прайшлі, нібы прайшлі дажджы, І шлях назад размыты і забыты, Але твой вобраз не прапаў з душы, Ён сьвеціцца, нібы сасуд разьбіты. Нібы сасуд разьбіты, не зьляпіць Таго, што не паўторыцца ніколі. І час праз нас, нібы агонь, ляціць І патухае пад крыжамі ў полі. Я ведаю, што добра безь мяне Табе ў далёкай ціхай старане, Дзе кожны дзень прыходзіць, быццам сьвята... Я пра сябе нічога не скажу, Я на нябёсы, як на Храм, гляджу, Шапчу: «Ты ані ў чым не вінавата...»
|
|