РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда нашага сонца
...І некалі сонца, як сьвечка, патухне
І цемра затопіць зямлю і Сусьвет.
Ды сьцены, што мы збудавалі, ня рухнуць,
Ня згубяцца сьцежкі ў высокай траве,
Бо сонца патухне, як сьвечка, якая
Нам створана Богам, як вечнасьць, была
З малітваў анёльскіх, таму і сьвятая,
Таму і хапала для ўсіх нас сьвятла
Ад сьвечкі, як сонца, якое патухне
Мо' нават і сёньня, а мо' і праз год.
 
Ды чорнае неба раптоўна ня рухне,
Ня трэсьне над намі, як трэскае лёд,
Калі на яго ты ступаеш нагою.
Пад лёдам вада, як стагодзьдзі, цячэ.
І мёртвае сонца над мёртвай зямлёю
Сьлязой скамянелай на боскай шчацэ...
Ды дзень пачынаецца, сонца ўзыходзіць,
Як кропля крыві праступае зь зямлі,
І вецер расу, што як з воску, халодзіць,
І ў небе лятуць, нібы дым, жураўлі.
 
22.IX.2004.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.