 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У шэрым полі белая царква. Там на крыжах трымаюцца нябёсы, І на вачах людскіх сьвітаюць сьлёзы, І да сьцяжын схіляецца трава. Там цішыня навокал і спакой, Там можна гаварыць і слухаць Бога. Іду ў царкву, і на душы трывога За гэты сьвет, дзе мы жывём з табой, Дзе пройдзе час – і станем мы зямлёй І нашы душы адлятуць да Бога... Усьлед за мной даносіцца здалёк: – Баішся Бога, ды ў яго ці верыш?.. Але ў царкву я адчыняю дзьверы – І ўміг зьнікае прада мною змрок, І Божае сьвятло дае мне зрок, І гэты дзень, што быў нядаўна шэрым, Я зноў люблю, і ў дабрыню я веру, І Богу назаўжды сябе даверу, І ад сьцяжын адхлынецца трава... У шэрым полі белая царква...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|