Баляда Адама Кіркора
|
21.01.1818 – 23.11.1886
|
Па ціхіх вулках Вільні да цябе ізноў Прыйшлі сябры агучыць музыку і вершы. А ў музыцы і ў вершах, як агонь, любоў Да Беларусі, для якой штодня жывеш ты, Як і сябры твае, паэты і музыкі, Якім Радзіма – як матуліна цяпло. І кожны, хто Радзіму любіць, – той вялікі, Як вежаў замкавых спакойнае сьвятло, Што, ў душы зацякаючы людзей тутэйшых, Нібы малітва ў Храме велічным, жыве, І будзе жыць, і прыбліжаць наш час сьвятлейшы, Які яшчэ як росы ў маладой траве На курганах, дзе сьпяць гэроі славы нашай І будуць спаць, бо ёсьць каму край бараніць І ёсьць той, хто пра іх легэнды нам раскажа, Каб мы змаглі Радзіму, як яны, любіць... І вершам з музыкай да раніцы гучаць, І марам не губляцца ў цыгарэтным дыме, Пакуль сябры з табою за сталом сядзяць І сьветла думаюць аб долі і Радзіме.
12.V.2009.
|
|