Баляда Міхала Забэйды-Суміцкага
|
14.06.1900 – 21.12.1981
|
Сьпяваючы ў Празе, сьпяваў для Айчыны І ў сэрцы Айчыну, як песьню, бярог. Журботна шумелі бярозы, рабіны Над пылам і брукам радзімых дарог, Якімі табе не прыехаць дахаты, І ў вочы вяскоўцаў, бы ў вечнасьць, зірнуць, І ўбачыць народ працавіты й багаты, Які беларускім у сьвеце завуць За мову, за годнасьць, за мужнасьць і веліч, Якія спрадвеку, якія навек. І страшна, што ў цэрквы сбцяжыны ўтравелі, Але жыве Бог у душы, бы ў царкве. І ты зноў сьпяваеш, і чуе Эўропа І хоча, каб ты беларусам сябе Больш не называў і пражыў у журбе На дне залатога ад гільзаў акопа, Зь якога ня кожны бароніць Айчыну, Каб сонца было па-над ёй і каб ты Усё да астатку Айчыне пакінуў І быў для Айчыны, як кропля вады Жывой... І ты не адрокся ад долі Сябе называць беларусам, каб мы Адвечнае наша імкненьне да волі Не пазагублялі на сьцежках зімы, Калі ты пайшоў...
3.VIII.2008.
|
|