Баляда Віктара Вальтара
|
28.071902 – 17.04.1931
|
Пад Сатурнам нараджаюцца паэты І ў нябыт сыходзяць, як вада ў пясок. Ты, гаротны, добра ведаеш пра гэта, Бо жыцьцё тваё як на вятрах лісток На бярозавай галінцы Беларусі, Для якой ты на чужыне не чужы. З Прагі, нібы з выраю, дамоў вярнуўся, Каб любіць людзей прыгожых і дажджы, Што ніколі не размыюць сьцежак вузкіх Да крыжоў, да курганоў, дзе чуйна сьпіць Гнеў і плач, як наша вечнасьць, беларускі, За якія нельга нас не палюбіць І сказаць, што ёсьць мы тут і тут мы будзем, Хоць народжаныя пад Сатурнам мы. Грымне весьні гром, і гром жыцьцё разбудзіць, І той Слова скажа, што век жыў нямым, І народзісься ты зноў у Беларусі, У якой ёсьць слава, веліч і свой шлях, Над якой крыляе, як анёлак, бусел, За якую ўмерці – гонар, а ня страх.
20.VII.2009.
|
|