Баляда Вячаслава Адамчыка
|
1.11.1933 – 7.08.2001
|
...А Бацькаўшчына родная, як кроў, Што празь бінты, як межы, праступае, І пры чужых чужою не бывае Зямля, дзе ты свой шлях і крыж знайшоў, Дзе кожны крок твой, як да Бога крык, Што мы жывём і будзем жыць у сьвеце, Дзе нашы хаты, замкі, Храмы й вецер Таксама наш, бо ён да нас прывык І для яго цяпер няма мяжы, І камень, што нязрушаны, ня зрушыць Ніхто, бо гэты камень з нашых душаў, Ён Беларусьсю нашаю ляжыць Сярод Эўропы, у якой твой крыж У травах не губляецца, сьвітае, Бо наша Бацькаўшчына – нам сьвятая І ты ў яе душы, як зьніч, гарыш...
26.VI.2008.
|
|