 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ўкруг месяца туманнае гало. Мароз ступае адубелым садам. Самотным дрэвам сьняцца май і радасьць, А мне – маё забытае сьвятло. Ты чуеш? Ноччу кожнаю яшчэ, Самотай зрынута нечалавечай, Цалую я твой горды лоб і плечы І сьветаў сотні ў бездані вачэй. Цалую рукі – люльку добрых сноў І да грудзей-сумётаў прыпадаю, І гіну ў полымі. І паміраю, Бо згаснула ў сьнягох даўно яно. Што мне да тысячы начных сьвяціл? Ў дарэмным мараньні аб згаслым сонцы Начным ваўком гляджу ў тваё ваконца, – Яно – за трыста міль. Яно – ў былым жыцьці.
5.II.1966. Рагачоў.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|