Што старыя за вар'яты: Мелюць без прычыны, Быццам час свой марна трацім Мы каля дзяўчыны. І ўсё пхнуць нас да работы, Хоць таго не знаюць, Што да працы я ахвоты Без дзяўчат не маю! З любай стрэнуся, бывае, Прыгарну к сабе я, Сэрца радасцю палае, Галава яснее. Жыць тады, сябры, ахвота, Хораша наўкола, Мігам робіцца работа З песняю вясёлай! Дык мяліце ж без прычыны Вы, старыя людзі - Вас паслухаем тады мы, Як дзядамі будзем!
|
|