РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда 29 кастрычніка 1937 года
За кратамі пачаўся дзень для ўсіх
З пагрозамі, з надзеямі, з крывёю,
Бясконцы і кароткі, нібы міг,
Нібыта куля, што цябе зь зямлёю
Зрадніць і куляй чорнай застанецца,
І вершы ўжо, нібы анёлы, з сэрца
Ніколі не ўзьлятуць, як раньш было,
Дзе лісьця абляцелага сьвятло
Ляцела ўсьлед, калі цябе вялі,
А не ішоў ты вольна па зямлі
У дзень, што будзе восеньскім для ўсіх,
А для цябе і для сяброў тваіх
Бясконцым і кароткім, нібы стрэл,
Як вата, белым, чорным, як прыцэл,
Халодным, нібы штык, і, нібы кроў,
Гарачым, дзе нянавісьць і любоў,
Нібыта крыж, нібыта крык, што ты
Ня здрадзіў дню, які пачаўся сьветла
І самым чорным стаў на ўсе гады,
І, нібы кроў, цякло праз ноч паветра
Да зорак, да якіх усе ляцім,
І кроў тут – не вада, жыцьцё – ня дым,
Бо ёсьць Айчына, у якой турма,
Нібы ў Хрыстовым целе цьвік,
А іншае Айчыны ў нас няма...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.