РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда беларускіх гэрояў
Згубілася-забылася ў вяках,
Як вершаў гэніяльных у чарнавіках,
Гэрояў многа беларускае зямлі,
Што і ня зналі, што гэроямі былі.
І мы ня знаем іх і ўжо ня будзем знаць,
Бо ўсе яны даўно ў зямлі сырой ляжаць,
І іх магіл няма, і быццам не было,
Але былі яны, а іхняе сьвятло
Жыве між нас, нібы ў чарнавіку той верш,
Дзеля якога нарадзіўся і жывеш.
Ды пройдзе час, і зьявяцца на сьвет яны,
Нібыта вернуцца з далёкае вайны,
І скажуць нам, чаго мы вартыя з табой,
Хто з нас паэт, хто здраднік, ну а хто гэрой.
І вершаў гэніяльных у чарнавіках,
Нібыта ў чорных, як абвугленых, палях,
Ці адшукаць нам, як магіл, якіх няма.
І будзе зноўку вінаватая зіма,
Што замятае вёскі, гарады, палі,
Якія ёсьць у нас, як і былі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.