РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда абяцаньня
Нікому нічога больш не абяцаць,
Нібыта зь цямнечы да сонца ўсплываць,
І сонца ня бачыць, і клікаць цябе
У Храм, што прысьвечаны нашай журбе
Па тым, што калісьці прыдумалі мы,
Яно ж прападала, як шэрань зімы
Пад сонцам, якое над намі плыло,
Нібыта ў сасудзе чырвоным цяпло...
 
Нікому нічога больш не абяцаць,
Нібыта з туману больш не будаваць
Масты праз раку, за якою ёсьць ты,
Пакуль я з туману будую масты...
 
Нікому нічога больш не абяцаць,
Як д’ябла з журботнай душы выганяць
І Бога ўпускаць, як сьвятло, у душу,
І ўжо не хавацца ў кустах ад дажджу,
Што зь неба праліўся, нібыта сышоў
Сам Бог на зямлю па прыступках з дажджоў...
 
Нікому нічога больш не абяцаць –
Мяне прывялі да сьцяны – расстраляць
За тое, што я абяцаў, не зрабіў,
А нашую Вільню ўначы падпаліў...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.