РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда блуканьня
Сухая, як порах, ігліца...
І сонца ўзыходзіць баіцца,
А мы ўсё па лесе ідзём,
Як дым прад вялікім агнём
Ідзе і дарогі ня знае,
Бо сам ад сябе – уцякае.
А мы заблудзіліся ўночы,
Нас вецер сьцяжынаю воўчай
Вадзіў, як сьляпых, жартаваў
І нам адпачыць не даваў,
Бо ведаў, што толькі дарога
Дамоў прывядзе, як да Бога,
Якому маліліся мы,
Пакінуўшы нашы дамы...
І сонца ўзышло зноў высока
І шлях асьвяціла далёка,
Якім мы дадому ідзём,
Як дым прад вялікім агнём...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.