РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда жыцьця і сьмерці
Па дарогах няшчаснай Айчыны,
Як анёлы, хадзілі жанчыны
І шукалі забітых сыноў,
Што палеглі ад чорных мячоў.
І мяне ўсё ж знайшлі нежывога,
Маладога яшчэ, нечужога,
І схіліліся па-нада мной,
Нібы кветкі над мёртвай пчалой.
І сказала адна, маладая,
Што адна тут мяне пахавае
Пад зялёным ракіты кустом,
Пад высокім дубовым крыжом.
І пайшлі па дарогах Айчыны,
Як анёлы, старыя жанчыны.
А са мной засталася адна,
Ні дачка, ні сястра, ні жана,
А жанчына, як сьмерць, маладая,
Што начамі да зорак лятае.
І мяне цалавала яна,
Як дачка, як сястра, як жана.
Ды мяне яна не ажывіла,
Бо мяне адзінота забіла.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.