РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда іміграцыі
Твая іміграцыя – вёска твая,
Дзе ўжо анікога ня ведаю я
І ведаць ня буду, хоць ведаць хачу.
І ты не пачуеш, калі закрычу,
Што дрэнна мне тут сярод гэтых муроў,
Хоць, знаю, табе там ня лепш ля платоў
Бадзяцца, шукаючы нашы сьляды,
Нібы пасьля п’янкі сьцюдзёнай вады
Шукаць і ня бачыць, што ўсё ўжо як тло,
Якое яшчэ хоць і мае цяпло,
Але безь сьвятла, безь якога ня жыць,
Ня бачыць, як час, бы мурашка, бяжыць
І ў травах зьнікае, як вёска твая,
Дзе ўжо анікога ня ведаю я.
І ты мне напішаш пісьмо, і яно
Нібыта ўпадзе на цямнюткае дно
Глыбокае студні, бо будзе ляжаць
У скрынцы паштовай і ветру чакаць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.