РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда ваўчынай ямы
Ты сядзіш, як у ваўчынай яме,
У адвечным страху ды журбе.
Нехта ж моліцца ў забытым Храме,
Просячы ратунку й для цябе
І ад страху, і ад той журботы,
Што душу апальваюць агнём,
Каб на вечнае пытаньне: «Хто ты?»,
Як згарэць, назваць сябе рабом
І схаваць сябе ў ваўчынай яме,
Каб перачакаць у ёй вятры,
Што зламалі крыж на белым Храме
І стушылі сьвечкі ўсе ўнутры...
Пройдзе час, і Бог да нас загляне,
І мы выйдзем з Богам зь цемнаты,
Ды ніколі Храмам нам ня стане
Яма, дзе сядзіш сягоньня ты.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.