РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда дажджлівых дзён
Дажджлівых дзён халоднае сьвятло
Плыве па рэчцы ў першы сьнегапад
І працінае, быццам бы стралой,
Маю душу, нібыта вецер – сад,
Дзе нам з табой ніколі ўжо ня быць,
Як зьнічкам у нябёсы не ўзьляцець,
Як узьлятаюць сьветла галубы
Там, дзе лістоты восеньская медзь
І дождж сьцяжыны нашы залілі.
І я іду, як гэты дождж ідзе,
Па залатой, нібы агонь, зямлі,
Па мёртва-чорнай, як нябыт, вадзе,
Дзе дзён дажджлівых тоіцца сьвятло,
Плыве спакойна ў першы сьнегапад
І працінае, быццам бы стралой,
Тваю душу, нібыта вецер – сад...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.