РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда траўня
Трава, як агонь, прарастае праз тло,
І, нібы віно маладое, сьвятло
Душу тваю хмеліць да крыку, да сьлёз.
А неба самотнае, нібы Хрыстос,
Глядзіць на траву, што, нібыта цьвікі,
Старое лісьцё прабівае наскрозь,
І выюць вятры – маладыя ваўкі,
Што кроў тут адчулі – на травах расу,
Якую з травы твае ногі страсуць,
Калі ты зноў выйдзеш на луг, як у сьвет
Трава, што агнём прарастае праз тло,
Каб тло зноў згубілася ў новай траве
І кветкамі, нібы агнём, зацьвіло...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.