РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У малой, але сваёй краіне,
Нібы ў акіяне на ільдзіне,
Ты жывеш, ня помнячы блуканьня,
Бы стары салдат, свайго каханьня
Сто гадоў чакаючы ў акопе,
Больш ня помніць, што жыве ў Эўропе...
Ты жывеш, і побач я з табою
Адзінока, быццам за сьцяною,
Колькі год жыву і паміраю
І цябе, як сьмерць сваю, ня знаю,
Ды і знаць ня маю я жаданьня –
Ад знаёмства нам лягчэй ці стане
Жыць у сьвеце, быццам на ільдзіне,
У малой, але сваёй краіне,
Безь якой мы зьнікнем, быццам мроі,
Для якой мы сёньня 'шчэ гэроі,
Ну а заўтра – лёд, які растане
І жывой, як мы, вадою стане,
Што напоіць брудныя акопы,
Быццам вены чорныя Эўропы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.