...Трэба справу рабіць, а ня піць, Бо наш час, як страла, праляціць Празь цябе, празь яго, празь мяне, І хтось скажа: «Ну што мы маглі! Мы адны, як сіроты, былі...» І ўсьміхнецца нам сьмерць у віне. І анёлы ня ўспомняць пра нас, І пра нашу Айчыну, і час, Што стралою праз нас праляціць. Што ў віне сутнасьць наша, ня вер, Бо ніхто нам ня скажа цяпер: «Трэба справу рабіць, а ня піць!»
|
|