РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Апошні дзень дваццатага стагодзьдзя
Апошні дзень дваццатага стагодзьдзя...
Цярусіць сьнег. Туман. Разводзьдзе,
Нібы вясной, якая сьніцца нам.
Празь белы сьнег, нібы празь белы Храм,
Іду дамоў, шукаючы свой дом,
Напоўнены самотай і сьвятлом,
Нібыта новы ноеўскі каўчэг,
Што праплыве празь сьлёзы і празь сьмех,
І новы дзень пральецца з тых вакон,
Дзе сьвечкі не патухлі ля ікон.
Апошні дзень дваццатага стагодзьдзя...
Віна зь сябрамі выпіць не зашкодзіць,
Але нікога дома зь іх няма.
Іду дамоў, і ўсьлед ідзе зіма,
І вецер мокры з­-пад кустоў паўзе
І ліхтарамі на слупах трасе.
Але ня страшна, бо іду дамоў,
Як гэты сьнег, што на зямлю сышоў,
Каб заўтра пад нагамі ў нас растаць...
Апошні дзень...
                                  Ня трэба сумаваць!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.