РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Згубіцца...
Згубіцца ў восеньскім густым тумане,
Нібы згарэць у восеньскім агні,
Нібы разьбіцца на аэрапляне,
Упаўшы зь неанёльскай вышыні,
Хацела ты, прачнуўшыся далёка
Ад горада, дзе вечна тлум і дым.
А тут ля вокан лётае сарока
І нас заве ў бярэзьнік залаты,
Нібыта ў Храм, дзе нас даўно з табою,
Шчасьлівых, як ніколі, не было.
Згубіцца, каб застацца, быць з ракою,
Дзе стронга, як застылае сьвятло.
Згубіцца, і глядзець у цемру неба,
І не баяцца, што жыцьцё міне
І будзе нам нічога ўжо ня трэба,
Як пылу, што прыгрэўся на вакне.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.