РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нашы ня прыйдуць, бо нашых няма,
І нам чакаць іх з табою дарма.
Ім не вярнуцца. Адкуль і куды?
Ім не вярнуцца ніколі сюды
Так, як ніколі ня вернецца дым
Да папялішча назад, дзе сядзім,
Нібы трава, што шуміць да пары,
Покуль завеі няма на двары.
Покуль сьнягамі ўсё не замяло,
Сьнег успрымаецца нібы сьвятло,
Што асьвятляе апошнія дні,
Дзе мы з табою, як на далані
Бога, якому сябе аддаём,
Быццам лісьцё,
                                  што ляціць над агнём,
Вогненнай сьмерці сябе аддае,
Не разумеючы сэнсу яе...
Нашы ня прыйдуць,
                                            бо нашых няма,
Нашы ня прыйдуць,
                                            бо заўтра зіма...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.