РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Напоўнена неба чырвонай вадой,
Як боскае вока асеньняй сьлязой,
І дзень пачынаецца, нібы пажар
Усходзіць па лісьці кляновым да хмар,
Што сьветла плывуць, як мінулыя дні,
Што ў лісьці чырвоным, нібыта ў агні,
Прайшлі, адшумелі, нібыта лісьцё,
І наша з табой асьвяцілі жыцьцё
Пад небам самотным на тлумнай зямлі,
Дзе мы адзінокімі ўчора былі,
Як лісьце, што, ветрам сарванае з дрэў,
Ляцела праз дождж да вакон, дзе гарэў
Агеньчык, як зорка, як кропелька дню,
Як кропка, што ў вершы, сатканым з агню,
Які я табе, як жыцьцё, прысьвяціў,
Нібыта сябе для цябе падпаліў,
Каб неба над намі чырвонай вадой,
Як боскае вока асеньняй сьлязой,
Наш дзень пачынала...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.