Дунін-Марцінкевіч у Люцінцы
|
Ня трэба чужога, ня трэба чужога! Ні грошай, ні мовы, ні Бога – Нічога ня трэба чужога! Мужык беларускі – мужык, Ён слухацца пана прывык. Ён з панам разумным – разумны, Ды толькі вось пан нешта сумны. І царскія ўлады – ня рады, Шпікі, як сабакі, ля хаты. Якую ён школку трымае? Няўжо ён законаў ня знае? А пану 'шчэ сьніцца паўстаньне І верыцца ў сьветлае раньне, Ды толькі ня трэба чужога: Ні праўды, ні волі, нічога, Нічога ня трэба чужога! ...Вятры за вакном завываюць, Сьнягамі агонь засыпаюць, Дзе чуюцца крыкі і сьмех. І сыплецца, сыплецца сьнег На ліпу, на хату, на долю. І сьвечка асьвечвае волю, Якой не было і ці будзе. За вокнамі мроі і людзі, Надзеі, бяда, спадзяваньні І белая, сумная пані, Якая сустрэчы чакае, Якая адна і сьвятая, І ёй не патрэбна чужога Ні сына, ні мовы, ні Бога, Нічога чужога, нічога!
|
|