За вакном Эўропа і зіма. Выпіць бы гарэлкі! Ды няма. Ні гарэлкі, ні за што купіць. Доўга можна жыць, калі ня піць. Фортку адчыню і закуру, Каву для настрою завару, Пазваню табе і раскажу, Як адзін я ля вакна сяджу. За вакном Эўропа і зіма. Толькі эўрапейскага няма Там нічога ані ў чым, нідзе. Зь неба сьнег, як азіят, ідзе, І няма яму канца зусім. Нада мною цыгарэтны дым, Нібы прывід райскага жыцьця. Сьнег ідзе, і ўжо няма сьмяцьця За вакном, і толькі сьнег, і сон, І насупраць дом, як белы слон.
|
|