РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Валацуга

Не хадзіце за мной.
#Анатоль Сыс

 
Вы за ім не хадзіце, бо ён валацуга
І ўсе словы яго – ад нячыстага духа.
Нават плача калі – ён сьмяецца сьлязамі,
Не хадзіце за ім, як казлы за казламі.
Ён ня любіць усіх, вас прадасьць за жанчыну
І вяльможнаму пану, і сабачаму сыну.
Вы за ім не хадзіце, і ня трэба – за мною,
Я таксама яшчэ не адмыўся ад гною,
А ідзіце за тым, хто век будзе сьвятым,
Што над вамі ўзьляціць, як над вогнішчам дым...
 
І над вогнішчам дым узьлятае, зьнікае,
І яго аніхто тут назад не чакае.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.