РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты сумны, як сьнег сакавіцкі на ўзгорку,
Як дым над кастрышчам, залітым вадой,
Як ноччу над сьветам адзіная зорка,
Як крыж ля дарогі, зарослай травой.
Ты ціха ідзеш па апалай лістоце,
Як прывід, разбуджаны ў парку дажджом,
Як хлопчык праз рэчку па тонкім па лёдзе
Ідзе і баіцца, як ноччу прад сном
Баіцца застацца адзін у пакоі,
Дзе хутка да ранку патушаць сьвятло.
Ты ціха ідзеш, як туман над ракою,
Як з кубачка кавы па целе цяпло.
Ты заўтра памрэш, нібы дойдзеш да дому,
І будзеш з усьмешкай ляжаць у труне,
Нібыта спазнаў, не спазнаць што нікому,
І быццам пра гэта сказаў ты ўсё ж мне.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.