РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нарачанскія сосны
Нарачанскія сосны шумяць, як гараць,
І шумотай, як дымам, лятуць да нябёс,
Каб там зоркам пра нашу зямлю расказаць,
Пра людзей і пра іх незайздросьлівы лёс,
Расказаць і вярнуцца назад на зямлю
Ціхім цёплым дажджом, што нам сілы дае,
Каб ня толькі казаць: «Я Айчыну люблю...»,
А любіць, як нікога на сьвеце, яе
І за сосны, і Нарач, і ў кветках лугі,
І за ўсё, што было, і што будзе, і ёсьць,
І за сны, у якіх будуць мне берагі
Нарачанскія сьніцца, нібы маладосьць...
 
Нарачанскія сосны шумяць, як лятуць,
Як вяртаюцца з выраю тыя гады,
У якіх нашы мужныя продкі жывуць
І сьвятло берагуць нарачанскай вады.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.