РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Праляцелі дні, як павуціна
Па­-над полем, дзе ўладарыць восень.
І ў аблоках, бы ў сумётах, просінь
Сьветлая, як нашая Айчына,
Празь якую хутка зноў завеі
Пракладуць для Студзеня шляхі,
І пабеляць шэры сьвет сьнягі,
Каб і мы душою пасьвятлелі
Хоць на міг, прыпомніўшы хвіліны
Маладосьці, што прайшла, як сьвята,
І цяпер твая старая хата
Сумная, нібы твае ўспаміны,
У якіх яшчэ ўладарыць восень,
Дзе ляціць над полем павуціна,
Родная, як нашая Айчына,
Сьветлая, як у аблоках просінь...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.