РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Прасьцей за ўсё крычаць: «Люблю наш край!»
Ды з крыкам, нібы з торбаю, хадзіць
Па сьвеце, марачы пра вечны рай
За тое, што ты можаш край любіць,
Любіць, нібы віно каля магілы піць,
Дзе сябар сьпіць даўно, што не крычаў,
Што любіць ён наш край, як любіш ты,
Самотны, адзінокі, як сьвяты,
І шумны, як у травах саранча,
Якую я, маўклівы, не люблю,
Нібы сябе закапваю ў зямлю,
Каб ты па мне прайшоў і не любіў
Мяне за тое, што я не прапіў
І не прадаў, што маю я і ты
У нашым краі, дзе цьвітуць сады,
Які люблю бяз крыку, бо любіць –
Не ля магілы сябра з пляшкі ліць
Сваю любоў, нібыта зь вены кроў,
Каб парадніцца з тымі, хто пайшоў
Не за табой, а каб з табой маўчаць
І моўчкі нас ад сьмерці ратаваць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.