РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Лета праходзіць, нібыта цягнік,
Хутка і шумна і міма мяне.
Сьледам за летам ляціць востры крык
Спуджаных птушак, што плакалі ў сьне,
Сьніўшы пра восеньскі дождж уначы,
Дождж, ад якога сябе не схаваць.
Плакалі птушкі, на дрэвах сплючы,
Плакалі птушкі, каб заўтра сьпяваць,
Бо не канчаецца зь летам жыцьцё,
Бо не канчаецца ў Бога наш час.
Кволыя мы, як на дрэвах лісьцё, –
Вецер зрывае і кідае нас
Сьледам за летам, як за цягніком
Хуткім і шумным, што міма мяне
Зноў праляцеў, і апалым лістом
Ціха ляжу я і ў небе-вакне
Бачу зноў птушак, што ў вырай лятуць
Па­-над зямлёю, дзе хутка сьнягі
Лісьце апалае пазамятуць...
Можа, зноў я, а мо' нехта другі
Будзе ў захмарнае неба глядзець,
Лета чакаць, як чакаць цягніка,
Будзе, які зноўку міма ляціць
Гэтых лясоў і мяне, як лістка...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.