РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
О, як хачу табе я пазваніць,
Нібы агонь у цемры распаліць,
У цемры, дзе цябе няма даўно,
А цемра, як у келіху віно,
Якое п’ю, нібы цябе цалую,
Далёкую, самотную, чужую...
О, як хачу табе я пазваніць,
Нібы сьцяну нябачную разьбіць,
Што паміж намі, нібы цемра гэта,
Якая салаўём і мной апета
Была нядаўна. Мне ж цяпер шкада,
Што цемра, нібы чорная вада,
Цячэ між нас і ёй канца няма
І ўжо, як мора, навакол зіма,
Дзе нам, нібы тануць, ісьці званіць
У белай цішыні і цішу піць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.