РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я твайго зноў чакаю званка,
Як ратунку палонны чакае,
Што, пачуўшы вясной жаўрука
Па­-над небам чужацкага краю,
Жыць ня можа, хоць хочацца жыць...
І гляджу я ў вакно, дзе дажджы
Размываюць, як вечнасьць, сьцяжыны,
І блішчаць на сьцяжынах глыжы
Чарапамі забітых мужчынаў,
Што ўцякалі з чужацкіх краін...
І я сам пазваню, як з палону
Уцяку праз пустэльню адзін,
Каб з табой гаварыць мне штодзённа
І пра неба, і пра жаўрука,
Пра сьцяжыны бацькоўскага краю.
А пакуль што чакаю званка,
Як твайго нараджэньня чакаю...
 
21–27.I.2004.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.