РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гайнёю быстраю ляціць
За мной мяцеліца сівая.
Пакуль дамоў ваду нясу,
Вада у вёдрах замярзае.
 
А сьнег глыбокі, і – зіма.
Стаяць аціхлыя рабіны –
У іх, на ўзгорку за сялом,
Прымерзьлі да нябёс галіны.
 
Рыпяць, сьпяваюць пада мной
У сенцах выстылых масьніцы.
Ваду стаўляю, 
                              а вядро
Не адпускае рукавіцу.
 
9.XI.1983.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.