Гайнёю быстраю ляціць За мной мяцеліца сівая. Пакуль дамоў ваду нясу, Вада у вёдрах замярзае. А сьнег глыбокі, і – зіма. Стаяць аціхлыя рабіны – У іх, на ўзгорку за сялом, Прымерзьлі да нябёс галіны. Рыпяць, сьпяваюць пада мной У сенцах выстылых масьніцы. Ваду стаўляю, а вядро Не адпускае рукавіцу.
9.XI.1983.
|
|