На пачатку вёскі майго дзяцінства Стаяў драўляны і трухлявы, Як наша мінулае, крыж. На яго даўно ніхто не маліўся. Вось толькі ў лютыя маразы, Як у рукавы дзедавага кажуха, У яго хаваліся сініцы. І я ўкраў з крыжа сініцу, Бо хацеў зрабіць як лепей – Прынесьці сініцу ў цёплую хату. І прынёс я сініцу ў цёплую хату, Дзе жыў вялікі чорны кот, Які марыў пра птушку... І злавіў кот сініцу, І разваліўся трухлявы крыж, І апусьцела вёска майго дзяцінства... Сёньня кот бяздомны ходзіць І мяне бяздомнага шукае.
|
|