Навагодняя казка для Людмілы
|
У сасоньнік белы белая завея Завяла нас хітра, замяла сьляды. Вогнішча гадую, нас яно сагрэе, І сябе адчуеш нібы дома ты. Да агню сініцы прыляцелі грэцца І табе паселі сьмела на плячук. Ля мяне завея плача і сьмяецца, Конаўку з гарбатай вырывае з рук. І агонь танцуе, весялей сініцам. Да сьвятла жывога выйшлі зь цемнаты Бурыя мядзьведзі, пачалі дабрыцца, Каб на сон ім казку расказала ты. Нам падносяць мёду поўную калоду, А ў тым мёдзе пчолы сонечныя сьпяць. Ты гаворыш казку пра варкун-дрымоту, І мядзьведзі ціха пад сасной ляжаць. Адгудзе завея, далеч адымгліцца, І на дрэвах белых зружавее лёд. Вогнішча пакінем, грэйцеся, сініцы, І мядзьведзям сонным – у калодзе мёд.
|
|