РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Спальваньне ведзьмака
І людзі скачуць ля агню.
Агонь галодны, як і людзі.
І смаляць іскры вышыню,
І Бога ў белай хмары будзяць.
 
Не чалавек – вядзьмак гарыць.
З-за ведзьмака пасохлі травы,
І звар’яцелыя зьвяры
Равуць – няма на іх управы.
 
З-за ведзьмака няма вады
У студнях, высахлі крыніцы.
– Ратуй жа, Божа, ад бяды! –
Зьвіняць да Бога ўсе званіцы.
 
Адкуль жа ўзяўся ў вас вядзьмак?
Маўчаць усе – ніхто ня знае.
Знайшлі, і ўсё – маўчы, дзівак,
А той цябе агонь спазнае.
 
І скачуць людзі ля агню,
Нібыта ў чорным пекле чэрці.
Вядзьмак ляціць увышыню
На крыльлях вогненных да сьмерці.
 
І людзі радасна крычаць,
Ажно на лоб вылазяць вочы.
А заўтра будуць зноў шукаць
Нячыстага, што Край сурочыў.
 
Гарыць агонь, ажно кіпіць,
Нібы вар’ят, зь людзямі скача.
І Бог у белай хмары сьпіць,
І над людзьмі нячысьцік плача.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.