РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
прысьніўся сон
мяне расьпялі
але я не ўваскрос
і не падняўся ў неба
а мёртвы зваліўся з крыжа
на мёртвую засьмечаную зямлю
і рассыпаўся на гарох
гарох прарос і вырасьлі асіны
з чырвоным лісьцем
як зь Іудавымі языкамі
і на самай вялікай асіне
самая чорная птаха зьвіла гняздо
самая вялікая гарошына
закацілася ў цень гнязда
і прарасла і вырасла дрэва
зь вялікімі спакуснымі пладамі
і зьявіўся чалавек
і зьявілася жанчына
і зьявіўся зьмей
але я больш не нарадзіўся
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.