РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
чорныя чорныя чорныя птушкі
белыя белыя белыя косьці
чырвоная чырвоная чырвоная вада
чарапы чарапы чарапы
вецер вецер вецер
пыл чырвоны чырвоны чырвоны
адзічэлы конь ідзе да вады
сытыя ваўкі на яго не глядзяць
на яго не глядзяць на яго не глядзяць
галодны абадраны манах
ідзе і глядзіць на неба
і ня бачыць чорных чорных чорных птушак
ён бачыць Бога
адзічэлы конь п’е ваду
і ня бачыць што вада чырвоная
вада чырвоная вада чырвоная
і ў чэрапе князя і ў чэрапе князя
зьвіў жаўрук гняздо гняздо гняздо
і ў чэрапе здрадніка і ў чэрапе здрадніка
пасялілася жаба пасялілася жаба
і толькі ў чэрапе воя пуста
Пуста Пуста Пуста Пуста Пуста
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.