РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
у рыб вырасьлі крылы
і яны паляцелі
шукаць жывую ваду
прыляцелі ў адну вёску
жывой вады не знайшлі
паляцелі ў другую
і там жывой вады няма
разьляцеліся па ўсім Краі...
і лётаюць рыбы ў дымным небе
страсаючы з аблок сажу
і няма ім прытулку
ні ў небе ні на зямлі
а мы глядзім у неба
і дзівімся
што гэта там за птушкі
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.