РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вяртаюцца паэты зь небыцьця,
Мы молімся на іхнія імёны
І грошы зарабляе для жыцьця.
Шумім, нібы на могілках вароны.
А нам ня дадзена судзіць багоў,
Хоць пры жыцьці раўняемся з багамі.
Якія мы нашчадкі змагароў?
Адно крычым, махаючы рукамі.
І скардзімся, што ўсё ж нялёгка нам
Дабіцца ўсенароднага прызнаньня...
Паэзіі абрабаваны Храм
Адновіца Паэзіі вяртаньнем.
І непазбежна прыйдзе судны час,
І засьмяецца Сфінкс. А нашы творы
Ці скажуць што талковае пра нас?
Былі, жылі і зналі многа гора,
І грошы заграбалі для жыцьця,
Бяз помнікаў баяліся застацца...
Вяртаюцца Паэты зь небыцьця.
А нам ці суджанна чытацца?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.