РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зноў агонь дагарае, цямнее вакольле,
І пара ўжо дахаты вяртацца ў сьвятло.
І да нас ціха цягнецца чорнае гольле
Дрэў шумлівых, што ловяць, як шчасьце, цяпло.
 
А цяпло адлятае, губляецца ў небе,
Застаецца нам попел самотны і пыл
На цярплівай, скалечанай, стомленай глебе,
Дзе заўсёды ёсьць мейсца для нашых магіл.
 
Патухае агонь, дым струменіцца белы,
І ляціць, і зьнікае, і кліча з сабой.
І душа, каб хацела, за ім паляцела...
Колькі дыму і душ над Айчынай маёй!
 
І патух наш агонь, і сьцямнела вакольле,
І дахаты пара нам вяртацца даўно.
І паедзены хлеб, і папіта віно,
І ўсё бліжай ля нас выгінаецца гольле.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.