 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Разьбітыя шыбы, сарваныя німбы, І вецер гуляе па Храме пустым. Анёлаў пакрыўджаных чуюцца ўсхліпы, У небе пасеяўся з вогнішча дым. Ля вогнішча скачуць сівыя вароны, Спажывы шукаюць у кучах сьмяцьця. Ледзь дыхае вогнішча ротам чырвоным – Сыходзяць апошнія хвілі жыцьця. Зьдзічэлы сабака з кустоў пазірае, Праз вочы блішчыць залатая душа. Каторы ўжо тыдзень ён сьмерці шукае, Ды толькі няма каму й кінуць глыжа. І сьцежкі да Храма травой зарастаюць, Маўчыць безьязыкі патрэсканы звон. Над Храмам забытым анёлы лятаюць, З абпаленых скрыдлаў страсаючы сон.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|