Падарыў табе ён завушніцы Крадзеныя ў антыкварнай краме. І цяпер далёка ад сталіцы Піша пісьмы адзінокай маме. І табе паслаў – не адказала, Не схацела ты суцешыць зэка. А быў час, як бога, цалавала, А цяпер ня бачыш чалавека. Ён зь сябрамі баланду хлябае, Як сабака на ланцуг узяты. Да цябе ж, паненка залатая, Прыстаюць на вуліцах салдаты. Ну а ты салдатаў паважаеш, Колькі зь імі правяла ты ночак. Хутка ты жывоцік нагуляеш, Ну а замуж браць – ніхто ня хоча. Пройдзе час і вернецца зладзюга, Прыйдзе да цябе і скажа грозна: – Што ж ты прадала мяне, блядзюга! Станеш каіцца, ды будзе позна. А пакуль далёка ад сталіцы Ён пілуе дровы пад дажджамі. І яму ты сьнісься без спадніцы Доўгімі халоднымі начамі.
|
|