Спартсмэнка, прыгажуня, камсамолка У нашым доме з мамачкай жыла. І ранкам нас будзіла кавамолка, Нібыта цыркулярная піла. І пахла кавай у пад’езьдзе змрочным, І хоць на міг зьяўляўся сэнс у тым, Што мы жывём у гэтым сьвеце воўчым І гэты сьвет навокал, нібы дым. Яна расла і вырасла, і стала Яшчэ недасягальней, чым была. І, як усе імкнуць да ідэала, Мы ліплі да яе, нібы смала. Ну а яна на нас і не глядзела, Былі ў яе другія жаніхі, Якім яна сваё сьпяліла цела І сьніла несусьветныя грахі. Ды час ляцеў і ляснуліся мары – Ня стала ў камсамолкі жаніхоў І нас таксама – мы ўжо грэлі нары, Дзе ўспаміналі першую любоў, Спартсмэнку, прыгажуню, камсамолку, Што ў нашым доме з мамачкай жыла, Што ад самоты села на іголку І мамачку ў магілу завяла.
|
|