Мы шукаем адзін аднаго, быццам птушкі ў віхуры. Мы, як птушкі, зьбіваемся ў зграйкі – сагрэцца і выжыць. Ды каб выстаяў дом. Нашы сэрцы паклалі ў падмурак, І запоўнены стогнамі ў сьценах каменныя нішы. Над высокімі вежамі рвуцца на часткі аблокі, Мы ня мелі прытулку, які падарылі камусьці. І даворвае час па-за нашымі снамі валокі. І пасеецца зерне, І нас у калосьсях ня будзе.
|
|