Мне з горада нікуды не ўцячы, Як ад сябе нікуды не схавацца. Замкну кватэру і згублю ключы І, нібы прывід, буду тут бадзяцца Між шэрых, як трава, старых дамоў, Між хворых дрэў, што радасьць ня знаюць, Ды зь белай адзінотай галубоў Лісьцём зжаўцелым ля аблок лятаюць. І сум самотны будзе, як вятры, Як плач дзіцёнка ў апусьцелым Храме, Як сьветлыя ў цямноцьці ліхтары, Як пісьмы недапісаныя маме...
|
|